Бабарыка даў інтэрв'ю з СІЗА: Сцэнар «Восені патрыярха» рэалізуецца ў Беларусі блізка да тэксту

«Будучыня не павінна будавацца на крыві», — засцерагае ён. Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Віктар Бабарыка даў інтэрв'ю Deutsche Welle з СІЗА КДБ. Інтэрв'ю было зроблена ў выглядзе пісьмовых адказаў на пытанні. 17 лютага пачнецца суд па справе В. Бабарыкі і топ-менеджараў Белгазпрамбанка.

Трактарыстка, якая выступіць на «Усебеларускім сходзе»: Усіх апазіцыянераў я адправіла б вясной на камяні, хопіць ім у дупу дуць

Таццяна Захожая з Дзяржынскага раёна ўжо больш за 45 гадоў працуе трактарысткай.

Пайшла шляхам сваёй мамы, якая таксама працавала на трактары. Жанчына мае мноства ўзнагарод як яшчэ з савецкіх часоў (прыз Пашы Ангелінай), гэтак і часоў незалежнасці. Іменны трактар калісьці ёй падараваў Аляксандр Лукашэнка.

Сёлета Таццяна Уладзіміраўна ў трэці раз прыме ўдзел у працы Усебеларускага сходу, раней брала ўдзел у другім (2001 год) і пятым (2016). Плануе спадарыня Захожая і выступіць з трыбуны сходу. «Наша Ніва» пацікавілася, аб чым будзе гаварыць трактарыстка, а таксама яе ацэнкай актуальных падзей.

Праўладныя сацыёлагі: Лукашэнку давяраюць 66,5% беларусаў

Лукашэнку давяраюць 66,5% жыхароў краіны. Аб гэтым заявіў сёння журналістам дырэктар праўладнага аналітычнага цэнтра Ecoom Сяргей Мусіенка.

«Малады, парывісты супрацоўнік». Пасол Расіі выказаўся аб канфлікце пра Касцюшку і паабяцаў схадзіць на выставу пра яго лёс

Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адрэагаваў у інтэрв'ю «РИА Новости» на канфлікт, звязаны з каментарамі instagram-акаўнта пасольства Расіі ў Беларусі аб ролі нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі.

У Крамлі паведамілі пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў «РИА Новости» аб падрыхтоўцы сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0