«Мы вас не выбіралі». Пратэсты супраць «Усебеларускага народнага сходу» ФОТА, ВІДЭА
У Мінску і ваколіцах не спыняюцца штодзённыя маршы і пікеты пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Іх удзельнікі пратэстуюць супраць беззаконня і патрабуюць свабодных выбараў.

Калона на вуліцах Серабранкі — тут на шэсце сабраліся больш за 50 чалавек
Напярэдадні «Усебеларускага сходу» арганізаваліся жыхары Серабранкі і Захаду. І ў тым, і ў тым раёне ўвечары серады на дэманстрацыі выйшлі дзясяткі чалавек. І гэта нягледзячы на мароз — тэмпература ў Мінску апусцілася да -12 градусаў.

Частка калоны на Захадзе. Мяркуючы па відэа, у шэсці бралі ўдзел больш за 30 чалавек

А вось людзі са сцягамі на бульвары Шаўчэнкі і вуліцы Гая
Чытачы «Нашай Нівы» паведамілі таксама пра акцыі ў Калодзішчах, Жодзіне, Пружанах і многіх іншых гарадах і мястэчках краіны.

Каментары