«Кураж» расказвае гісторыі трох беларускіх акцёраў і дэманструе, што значыць быць незалежным «мастаком» ва ўмовах беларускай дыктатуры. Сваіх герояў Аляксей Палуян здымаў цягам трох гадоў, але падзеі жніўня ў выніку занялі асноўную частку паўтарагадзіннага фільма. З аператарам яны заспелі Стэлу 9 жніўня, Пушкінскую 10 жніўня, выхад вязняў з Акрэсціна ды іншае — група працавала кожны дзень да канца месяца.

Карціна здымалася ў Беларусі і амаль цалкам беларускай камандай, але фінансаванне праекта — выключна нямецкае.

Рэжысёр Аляксей Палуян — беларус, які жыве ў Германіі, — вядомы кароткаметражным фільмам «Возера радасці» паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Стужка пабывала на сямідзесяці кінафестывалях, атрымала каля трыццаці ўзнагарод і ў адпаведнай намінацыі была кваліфікавана на прэмію «Оскар», праўда, у шорт-ліст не трапіла.

Берлінскі кінафестываль — адзін з галоўных кінафестываляў свету, сёлета пройдзе яго 71-я эдыцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?