БелТА

БелТА

«Галоўная ўмова — у краіне мір, парадак, ніякіх пратэсных дзеянняў, выказваць меркаванне ў рамках закона. Другая ўмова. Калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць не «тыя», то другім пунктам запішам, што ніводны волас з прыхільнікаў цяперашняга прэзідэнта ўпасці не можа», — сказаў Лукашэнка.

Па яго словах, «Усебеларускі народны сход» павінен быць стабілізатарам на пераходны перыяд і мець канстытуцыйныя паўнамоцтвы. «Мы павінны мець выразную падстрахоўку, каб не страціць краіну. Ён павінны быць стабілізатарам, парасонам усёй краіны на пэўны перыяд», — сказаў Лукашэнка.

«Усебеларускі народны сход» — гэта з'езд наменклатуры і прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, які праводзіцца раз на пяць гадоў. Спіс яго ўдзельнікаў вызначаецца адміністрацыямі і фармальна зацвярджаецца мясцовымі саветамі ці «сходамі працоўных калектываў».

Лукашэнка: Я сваю краіну нікому не аддам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0