Макей прапанаваў змяніць формулу экспарту Беларусі і пастаўляць палову тавараў на рынкі краін ЕАЭС.

Міністр лічыць, што ў сучасных умовах мэтазгодна змяніць формулу экспарту па прынцыпе «трэць — трэць — трэць», калі па траціне паставак прыпадае на Расію і на рынкі ЕАЭС, ЕС, а таксама краіны далёкай дугі. На яго думку, неабходна сканцэнтраваць палову экспарту на рынках ЕАЭС, а астатнюю палову падзяліць пароўну паміж ЕС і краінамі далёкай дугі.

Таксама ён выказаўся аб неабходнасці адмовы ад нейтралітэту.

— На мой погляд, замацаванае ў Канстытуцыі імкненне Беларусі да нейтралітэту не адпавядае бягучай сітуацыі. У сучасным глабалізаваным свеце, працятым інтэрнацыяналізацыяй, нейтралітэту ў яго класічным разуменні не існуе, — падкрэсліў ён, адзначыўшы неабходнасць улічыць гэта пры працы над папраўкамі ў Канстытуцыю.

— Але паняцце шматвектарнасці абсалютна не выключае перавагі нейкага вектара, — упэўнены ён, падкрэсліваючы важнасць вызначэння прыярытэтаў. — У нас гэтыя прыярытэты выпакутаваныя жыццём. Расія заўсёды была, ёсць і будзе нашым стратэгічным партнёрам.

Макей назваў лідараў апазіцыі, якія з’ехалі за мяжу, «беглымі шкоднікамі». «Яны цяпер прапануюць «разумны эканамічны ціск» пад выглядам санкцый, а што далей? Разумныя бомбы? Бізнэсменам прапаноўваецца адкупіцца ад санкцыйных спісаў, перавёўшы грошы ў біткойнах». Скончыў свой выступ словамі: «Беларусь жыла і будзе жыць».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?