Беларус Дзмітрый Салагуб стаў вядомы ў інтэрнэце пасля віруснага відэа, на якім ён выпхнуў аўтобус са снегавога заносу ў Варшаве. Эпізод трапіў на відэа журналіста, які вёў тэлевізійны рэпартаж.
Беларуса ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадскі транспарт у Варшаве за гісторыю з аўтобусам
Беларус Дзмітрый Салагуб, які выпхнуў аўтобус са снегавога заносу ў Варшаве, атрымаў 90-дзённы білет на паездкі ў грамадскім транспарце польскай сталіцы. Пра гэта паведаміў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.