12 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, у многіх раёнах снег, месцамі завіруха, паведамляе Белгідрамет. Па ўсходзе часам моцны снег, мяцеліца, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўночны, паўночна-ўсходні на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -10..-15°С.

Сёння ў Мінску: воблачна, часам снег, месцамі па горадзе мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай -13..-14°C, днём -11..-13°C, увечары -12..-14°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0