Уладальніку крамы «Мой модны кут» Валеру Есіпёнку дадалі яшчэ 5 сутак за нібыта «непадпарадкаванне пры затрыманні», піша Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Пра гэта паведаміла яго жонка. Сёння ён меў выйсці на волю.

У аўторак, 26 студзеня, у краме «Мой модны кут», якая месціцца ў ГЦ «Маскоўска-Венскі» затрымалі Алену Есіпёнак. Праз два дні затрымалі самога Валерыя, калі той прыйшоў на суд да жонкі, і асудзілі на 15 сутак. 

Сама крама часова закрылася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0