Улада

Лукашэнка: Рэферэндум па новай Канстытуцыі могуць сумясціць з мясцовымі выбарамі

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з заключным словам да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу, піша БелТА.

БелТА

Ён адзначыў, што новую Канстытуцыю трэба будзе распрацаваць і прыняць на працягу года, а пасля яе прыняцця неабходна будзе адкарэктаваць вялікі аб'ём нарматыўна-прававых актаў.

«Перакананы, што мы на новы праект Канстытуцыі да канца гэтага года выйдзем і прымем на працягу наступных 11-12 месяцаў гэты асноўны юрыдычны дакумент на рэферэндуме, магчыма, сумясціўшы яго прыняцце з мясцовымі выбарамі. Мяркую, гэта будзе нармальна, гэта будзе пэўная эканомія сродкаў», — сказаў Лукашэнка.

Згодна з календаром на сайце ЦВК, выбары мясцовых саветаў дэпутатаў павінны прайсці не пазней за 18 студзеня 2022 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла ўдар па Кіеве: разбураныя два жылыя дамы4

У «Аземпіка» з'явіўся сур'ёзны канкурэнт. Амерыканцы ўжо часцей купляюць менавіта гэты прэпарат для пахудзення

Трамп увёў пошліны 50% на тавары з Бразіліі5

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме57

Лес як нажом зрэзала. Наступствы непагадзі ў Мінскім раёне ФОТА1

На аўкцыёне ў Францыі прадалі ношаную шкарпэтку Майкла Джэксана2

Дзесяць лайфхакаў, як палепшыць працу пральнай машыны і лепш адмываць рэчы7

Некалькі сведкаў кажуць, што беспілотнікаў на Мінск ляцела два13

У якія краіны для беларусаў найбольш дарагія турыстычныя візы? Лідар нечаканы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў32

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць