На 36-гадовага Андрэя міліцыянты з Цэнтральнага РУУС склалі два пратаколы: па ч. 1 арт. 23.34 (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне), паведамляе spring96.org.

Музыка віну не прызнаў ні па адным пратаколе. На працэсе суддзя пытаўся ў 36-гадовага мужчыны дзявочае прозвішча маці.

Суддзя Дзмітрый Карсюк прызнаў Андрэя Драгуна вінатаватым па двум пратаколам і асудзіў на 20 сутак адміністрацыйнага арышту.