Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік у судзе Ленінскага раёна Мінска.

На судзе высветлілася, што адміністрацыя Дома культуры не можа даць запісы з відэакамер «у сувязі са збоямі сістэмы відэаназірання».

Акрамя гэтага, Надзея падавала пісьмовыя хадайніцтвы: высветліць асобу і выклікаць у суд кантралёраў-ахоўнікаў, якія адмовіліся прапускаць яе на сход. Але суд палічыў, што «падстаў для выкліку супрацоўнікаў Дома культуры няма». Як і для экспертызы відэазапісу з Дома культуры на прадмет бесперапыннасці і прыкмет мантажу.

Пасяджэнне доўжылася 16 хвілін. Пасля перапынку суддзя Таццяна Шоцік вынесла рашэнне: прызнаць вінаватай і прызначыць штраф — 80 базавых велічынь: 1450 рублёў па 23.34 і 870 рублёў па артыкуле 23.4 КаАП.

Надзею Калініну затрымалі 29 студзеня, калі яна спрабавала трапіць на з'езд дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу па Мінску, які праходзіў у Мінскім гарадскім Палацы культуры па адрасе: вул. Маякоўскага, 129. 1 лютага па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да журналісткі прайшоў суд.

У ІЧУ Надзея прабыла амаль трое сутак — без сродкаў гігіены і цёплага адзення ў камеры, у якой на пяць месцаў было 12 чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?