Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі гатова да падпісання з Расіяй пагаднення аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах, але з-за працэдурных пытанняў гэта будзе магчыма зрабіць пасля 15 лютага. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

«Яшчэ завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпісання, таму меркаваная сустрэча будзе перанесеная», — сказала прэс-сакратар.

Праект пагаднення прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі больш за 9,8 млн тон грузаў у расійскіх партах у Балтыйскім моры ў 2021-2023 гадах. Гаворка ідзе аб такіх грузах, як мазут, бензін і аліва. Дзеянне пагаднення разлічана да канца 2023 года з магчымасцю аўтаматычнага падаўжэння. Аператары марскіх партовых тэрміналаў Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга пацвердзілі гатоўнасць перавалкі гэтых нафтапрадуктаў і прадастаўлення зніжак пры ўмове заключэння доўгатэрміновых дагавораў, зыходзячы з планаванага аб'ёму нафтапрадуктаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?