Радасць пераможцаў

Радасць пераможцаў

Зборная Беларусі выйграла стартавы матч чэмпіянату Еўропы па баскетболе сярод жанчын у зборнай Ізраіля з лікам 81:76.

Чэмпіянат стартаваў сёння ў Латвіі (Рыга, Ліепая, Валміера). Выхаванкі Анатоля Буяльскага гуляюць у групе «D» у Валміеры.

Цікава, што пасля двух чвэрцяў беларускі саступалі з лікам 30:38
(17:21, 13:17), але сабраліся і трэцюю чвэрць выйгралі з лікам 22:10, і ў чацвертай таксама былі мацнейшымі: 29:28.
У выніку: 81:76.

Гэтая гульня будзе паказана ўвечары нядзелі на канале «Лад» у 21:05. Дзіўная палітыка тэлеканала.

Найлепшай у нашай зборнай была Тацяна Троіна (16 пунктаў), Настасся Верамеенка набрала 13 пунктаў, Наталля Трафімава – 11, Алена Дурэйка – 10, Кацярына Сныціна – па 9 пунктаў.

Наступны матч зборная Беларусі правядзе ў панядзелак супраць Францыі (пачатак у 20:15), трансляцыя на канале «Лад» у 21:05,

у аўторак гульня супраць Італіі (15:45).

У наступны раўнд выходзяць тры лепшыя каманды з групы.

Два гады таму, на чэмпіянаце Еўропы ў Італіі, беларускі заваявалі бронзу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0