Навука і тэхналогіі

Ветраэлектрастанцыі будуць паралельна прадукаваць вадароднае паліва? Усё да таго ідзе

Энергія ветру выкарыстоўваецца ўсё больш актыўна. Часам ужо ветравыя электрастанцыі даюць больш энергіі, чым патрэбна той ці іншай краіне. Тым больш што падчас каранціну ў многіх краінах попыт на электраэнергію знізіўся. Даследчыкі знайшлі шлях, як можна выкарыстаць залішнюю энергію для вытворчасці вадароду.

Фота Depositphotos.com

«Мы спрабуем атрымліваць вадарод, выкарыстоўваючы лішкі энергіі марскога ветру», — кажа Стывен Мэт’юз, спецыяліст па вадародзе ў кансалтынгавай кампаніі па ўстойлівым развіцці ERM.

Яго праект накіраваны на размяшчэнне пры ветравых турбінах адначасова абсталявання па апрасненні марской вады і электралізераў, якія расшчапляюць атрыманую прэсную ваду на кісларод і вадарод, паведамляе BBC. 

Ідэя выкарыстання лішкаў энергіі для вытворчасці вадароду выклікала вялікі інтарэс, бо развітыя краіны будуць імкнуцца перайсці да больш экалагічных энергетычных сістэм на працягу наступных 30 гадоў згодна з умовамі Парыжскага пагаднення па клімаце, падпісанага ў 2015 годзе.

Вадарод — важны кампанент энергетычных сістэм будучыні, ён можа выкарыстоўвацца як паліва для транспартных сродкаў, на электрастанцыях або для ацяплення дамоў. Больш за тое, вадарод дае нулявыя выкіды шкодных рэчываў пры спальванні. Аднак каб вадарод пачалі выкарыстоўваць шырэй, яго вытворчасць мусіць значна павялічыцца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Стывен Мэт’юз адзначае, што яго праект толькі пачынаецца, абсталяваную ветравую турбіну для вытворчасці вадароду яшчэ не пабудавалі. Хутчэй за ўсё, сістэма будзе размяшчацца ў Шатландыі, а пачаць вытворчасць вадароду плануецца дзесьці ў 2024 годзе.

Гэта не адзіны такі праект па вытворчасці вадароду. Іспанскі вытворца ветравых турбін Siemens Gamesa вылучае $145 мільёнаў на распрацоўку ветравой турбіны з усталяваным электралізерам.

Нямецкая энергетычная кампанія Tractebel разглядае магчымасць будаўніцтва завода па вытворчасці вадароду, які будзе працаваць на ветравых турбінах.

Брытанская кампанія Neptune Energy працуе над ператварэннем нафтавай платформы ў станцыю па вытворчасці вадароду.

Ажыятаж вакол вытворчасці вадароду звязаны не толькі з экалагічнымі праблемамі, але і з эканомікай. Вадародныя электралізеры становяцца ўсё больш даступнымі, а затраты на ўсталяванне ветравых турбін паступова змяншаюцца.

Тым не менш, у некаторых экспертаў ёсць сумненні наконт таго, ці стане масавая вытворчасць вадароду эканамічна эфектыўнай. Акрамя гэтага, каб такія сістэмы мелі значны ўплыў на энергетыку, спатрэбіцца як мінімум каля 10 гадоў тэхналагічнага развіцця.

Чытайце таксама:
У Саудаўскай Аравіі пабудуюць найвялікшы завод у свеце па вытворчасці вадароду

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная14

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць