За абвінавачванне былому кіраўніку дзяржавы ў падбухторванні да паўстання прагаласавалі 57 членаў верхняй палаты Кангрэса. Супраць выказаліся 43 сенатары. Для зацвярджэння імпічменту патрабавалася мінімум 67 галасоў «за».

Разгляд імпічменту Трампу пачаўся 9 лютага пасля зацвярджэння яго працэдуры днём раней.

6 студзеня нязгодныя з вынікамі выбараў прэзідэнта прыхільнікі Трампа пасля мітынгу ў ягоную падтрымку ў Вашынгтоне ўзялі штурмам будынак Капітолія. У выніку будынку быў нанесены ўрон, загінулі пяць чалавек (сярод іх адзін паліцэйскі), не менш за 60 чалавек былі параненыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?