Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

— Ці згодныя вы з ідэяй прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім?

— Пытанне вельмі складанае.

— Скажыце як грамадзянін, а не як міністр.

— Пытанне вельмі складанае. Я выкажу свой асабісты пункт гледжання. Я лічу, што да гісторыі трэба ставіцца беражліва. У нас шмат помнікаў савецкага і дасавецкага перыядаў. Я калісьці сказаў: хіба камень вінаваты ў тым, што яго тут паставілі? Калі вы не згодныя з чымсьці ці жадаеце выказаць свой пункт гледжання (я маю на ўвазе новую ўладу, якая, умоўна кажучы, у той ці іншай краіне мяняецца), вазьміце і пастаўце шыльду, што вось гэта такі помнік, што ён прысвечаны такому дзеячу, як ён ацэньваецца, пазітыўна ці адмоўна і г. д. У ходзе экскурсій, якія могуць адбывацца на гэтым месцы, можна тлумачыць такога роду рэчы. Я не разумею, навошта зносіць помнікі. Я сапраўды гэтага не разумею. Маё меркаванне: да гісторыі трэба ставіцца беражліва.

Што тычыцца сцяга, я думаю, што нашы гісторыкі павінны сесці і правесці маштабнае мерапрыемства, канферэнцыю, абмеркаванне. Я разумею і ўспрымаю патрабаванні многіх грамадзян, якія патрабуюць забараніць гэтую сімволіку і абвясціць гэты сцяг экстрэмісцкім, бо сапраўды пад гэтым сцягам здзяйснялася шмат злачынстваў супраць беларускага народа.

Вядома ж, гэта выклікае абурэнне, але я меркаваў бы, што з улікам таго, што гэты год абвешчаны Годам Усенароднага адзінства, нам трэба вельмі ўважліва паставіцца да гэтай тэмы. Як бы нейкія рэзкія, забароненыя рэчы, рашэнні, не прывялі да таго, што гэта, наадварот, выкліча нейкае адарванне ва ўдзеле грамадства, калі нават гэта невялікая частка грамадства. Гэта мой асабісты пункт гледжання.

— Так, я разумею. Ён адрозніваецца ад дзяржаўнага?

— Пакуль рашэнне не прынята. Я проста ўважліва сачу за дыскусіяй. Я яшчэ раз кажу, што я бачу і ведаю, што пад гэтым сцягам здзяйснялася шмат злачынстваў, але трэба ўсё ўзважыць з пункту гледжання будучага развіцця нашай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0