«Наша мэта ў тым, каб да канца лета вакцынаваць усіх, хто гэтага захоча. І мы спадзяёмся, што ў Еўропе ахвотных будзе як мага больш», — адзначыў ён. Еўракамісар падкрэсліў, што прыкладзе ўсе намаганні, каб гэтага дамагчыся.

Ён таксама нагадаў, што цяпер у ЕС ухвалены тры вакцыны: сумесная распрацоўка кампаній Pfizer/Biontech, прэпарат Moderna і прэпарат AstraZeneca.

Яшчэ дзве вакцыны павінны быць гатовыя да выкарыстання ў найбліжэйшыя тыдні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?