Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у панядзелак адкрытым лісце Украінскай энергетычнай асацыяцыі на імя прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля, піша ТАСС.

«Просім неадкладна прыняць рашэнне <…>. Спыніць імпарт электрычнай энергіі для прыватных кампаній у рамках Аб'яднанай энергасістэмы Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Узрослы імпарт, падкрэсліваюць у асацыяцыі, стварае страты для ўкраінскіх вытворцаў, бо «прыводзіць да абвалу індыкатыўнай цэны электрычнай энергіі да 1200 грыўняў за МВт/г (каля $43). «З 11 лютага 2021 года аб'ём імпарту вырас да 1 800 МВт г», — гаворыцца ў паведамленні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?