Андрэй Мукавозчык, калумніст «СБ». У сваіх артыкулах жорстка і нават брудна праходзіцца па незалежных СМІ, мірных пратэстоўцах і апазіцыйных палітыках

У каментары «НН» дырэктар выдавецтва «Беларусь» Сяргей Пешын патлумачыў, што такі вялікі тыраж аргументаваны папярэднім попытам:

«Ëсць пэўныя замоўцы, якія выкупаюць гэты тыраж — і кнігарні, і не толькі. Не магу назваць рэквізіты пакупнікоў, бо гэта камерцыйная таямніца. Калі б не было попыту, мы б такі тыраж, зразумела, не рабілі».

Плануемы кошт выдання — каля 15 рублёў.

Ëсць шанец, што патрымаць яго ў руках ужо можна будзе на міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, што пройдзе ў Мінску 18-21 лютага.

«Можа, і будзе прэзентацыя [кнігі Мукавозчыка] на кніжнай выставе. Ëсць яшчэ працэс друку, калі ён скончыцца па часе, цяжка сказаць», — распавёў Сяргей Пешын.

Сам аўтар «Рэвалюцыі мокрых штаноў» таксама пацвердзіў «НН», што плануе быць на кніжнай выставе з прэзентацыяй сваёй кнігі.

«Раскладу ў мяне няма, удакладняйце ў Міністэрстве інфармацыі. Я кніжку саму па сабе ў яе фізічным выглядзе пакуль не трымаў у руках», — сказаў Андрэй Мукавозчык.

У Мінінфарме паведамляюць, што поўны расклад праграмы будзе гатовы толькі праз пару дзён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?