Стварэнне кантэнту для сацыяльнай сеткі пад брэндам А1 будзе для адабранай каманды пастаяннай і аплачвальнай працай. Галоўным у TikTok Family, як і ў любой сям'і, дзе ёсць хатнія жывёлы, будзе менавіта гадаванец. Разам з катом шанс прадстаўляць кампанію на адной з найпапулярнейшых сусветных платформ атрымаюць пяць блогераў, гатовых прымерыць на сябе розныя вобразы.

Першы — мілая дзяўчына 21-25 гадоў, якая пра каманду А1 расказвае так, што ўсім хочацца стаць яе часткай.

Другі тыпаж — энергічны хлопец 25-30 гадоў, да якога заўжды можна звярнуцца з пытаннямі пра мабільны і хатні інтэрнэт, банкінг ці іншыя фінансавыя прыкладанні і атрымаць просты і зразумелы адказ.

Трэці вобраз — герой ці гераіня з інклюзіўнага асяроддзя альбо старэйшыя за 50 гадоў, якія разбураюць любыя стэрэатыпы і натхняюць на гэта іншых людзей.

Чацвёрты персанаж — чалавек 15-20 гадоў з незвычайным іміджам, для якога мода і трэнды на першым месцы.

Пяты тыпаж — вясёлы хлопец 20-25 гадоў, які можа добра пажартаваць нават пра паслугу пераафармлення тэлефоннага нумара.

Для ўдзелу ў кастынгу ў TikTok Family А1 трэба запоўніць анкету, далучыць да яе актуальныя фатаграфіі, а таксама спасылку на відэа ў TikTok, якое магло б стаць першым пастом у афіцыйным акаўнце А1.

Сачыце за падрабязнасцямі ў сацыяльных сетках А1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0