«Крымінальная справа ў дачыненні да Цапкалы В. В. знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Яму інкрымінаваныя тры эпізоды атрымання хабару ў асабліва буйным памеры па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Беларусі», — адзначылі ў ведамстве.