Сацыяльная сетка Clubhouse заблакавала акаўнт расійскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва.

«Гэта вельмі смешна. Clubhouse спалохаўся нават майго з'яўлення ў гэтай сацыяльнай сетцы. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра «каштоўнасць свабоды слова» на гэтай пляцоўцы», — напісаў прапагандыст.

Прапагандыста заблакавалі з фармулёўкай «за патэнцыйнае парушэнне даверу і бяспекі правілаў сэрвісу».

У адказ ён пагражае «рэакцыяй Раскамнагляду».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?