Грамадства

Галоўнае за 15 лютага: банкруцтва «Бігз», штраф за адзенне, адказ Мінкульта, скаргі Макея

Макей паскардзіўся, што жонка атрымала пад сотню тэлефанаванняў і смс пасля яго выступу на «Усенародным сходзе»

«Літаральна пасля ўчорашняга майго выступу маёй жонцы прыйшло пад сотню званкоў, смс, паведамленняў у інстаграме і ў фэйсбуку. Напрамілы бог, гэта на іх сумленні. Я лічу, што гэтыя метады абсалютна несумяшчальныя з метадамі сапраўднай дэмакратыі. Я называю гэта дэмакратыяй, якая фашыстуе. Я перакананы, што гэта так і ёсць. У прынцыпе, важна было б адмовіцца ад навешвання ярлыкоў», — сказаў чыноўнік.

«Каб мы і наша Бацькаўшчына вылечыліся ад грамадска-палітычнай праказы»: арцыбіскуп Кандрусевіч адкрыў дошку Дамелю

14 лютага ў мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа, што на Кальварыйскіх могілках, Ганаровы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў памятную дошку беларускаму мастаку пачатку ХІХ ст. Яну Дамелю.

«Усе падумалі, што гэта тэатральная пастаноўка». Як АМАП затрымліваў удзельнікаў канцэрта пад Смалявічамі

13 лютага на базе адпачынку «Аганёк», што пад Смалявічамі, амапаўцы затрымалі ўдзельнікаў канцэрта, на якім мусілі выступіць гурты «Разбітае сэрца пацана», Panska Moc, Ok-Band, спявачка LEAR. У МУС падзею ахарактарызавалі коратка: «Актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў сабраліся пад выглядам вечарынкі».

У выніку амаль усіх, акрамя непаўналетніх дзяцей і маладых маці, якіх адпусцілі, сёння пачалі судзіць, прызначаючы суткі і штрафы. Менеджарка гурта «РСП» Настасся Доль, што вызвалілася з жодзінскага ізалятара са штрафам у 30 базавых, распавяла «НН» падрабязнасці таго вечара.

Мінкульт адказаў на петыцыю супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім

Улады адрэагавалі на петыцыю супраць прызнання БЧБ-сцяга экстрэмісцкім. Нагадаем, яна з'явілася ў канцы студзеня, пад ёй падпісаліся больш за 100 тысяч чалавек. Стваральнікі адправілі яе ў Міністэрства культуры, Генпракуратуру і МУС. 12 лютага быў атрыманы адказ з Міністэрства культуры.

Прасіў на судзе штраф, бо ў суботу вяселле. Праграміста арыштавалі і асудзілі за БЧБ-адзенне на лоджыі

У судзе Фрунзенскага раёна сёння асудзілі па ч. 1 арт. 23.34 КаАП праграміста Максіма Нікольскага.

Сетка крамаў «Бігз» банкрутуе, яе паміж сабой падзеляць «Суседзі» і «Еўраопт»

Дні існавання крамаў «Бігз» (кампанія «Баніяр») палічаныя. Крыніцы ў бізнэс-колах паведамілі «Нашай Ніве», што сетка закрываецца.

«У гісторыі з «Бігзам» няма палітыкі. Банальнае банкруцтва праз даўгі, арэнду і агульную неэфектыўнасць», — сказалі абазнаныя людзі са сферы гандлю.

«Нанесла некалькі ўдараў Азаронку». Следства па справе перакладчыцы Вольгі Калацкай скончанае

Перакладчыцу і выкладчыцу англійскай мовы Вольгу Калацкую затрымалі роўна месяц таму падчас заняткаў, ёй пагражае да шасці гадоў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Усе навіны →
Усе навіны

У некалькіх краінах успышкі віруса Чыкунгунья. Што гэта такое і ці баяцца беларусам?2

Мадонна заклікала Папу Льва XIV прыехаць у Газу, пакуль не стала занадта позна4

Зяленскі: Я не чуў ніводнай прапановы, якая б гарантавала, што заўтра пасля выхаду з Данбаса не пачнецца новая вайна8

Памерла 37-гадовая актрыса Кацярына Арлова

У Турцыі збіраюцца забараніць шведскія сталы ў гатэлях і рэстаранах. Мільёны тон ежы выкідаюцца10

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»31

«Мы планавалі да 9 мая гэта зрабіць, але кіроўцы пайшлі на Вялікдзень у запой». Кіраўнік СБУ расказаў падрабязнасці пра аперацыю «Павуцінне»4

Кэралайн Лівіт: Магчыма, у будучыні плануецца паездка Трампа ў Расію10

«Не звязана з вайсковымі вучэннямі». Мінтранс Літвы пракаментаваў скасаванне рэйсаў з Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня2

Радыёвядучы расказаў пра ўнутраную кухню АНТ — і пра тое, як ператварыўся ў палітвязня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць