Ларыса Шчыракова. Фота Марыны Драбышэўскай

Ларыса Шчыракова. Фота Марыны Драбышэўскай

Ператрусы раніцай адбываюцца ў гомельскіх журналістаў Ларысы Шчыраковай і Анатоля Гатоўчыца, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Праходзяць таксама ператрусы ў Магілёве: у журналіста-фрылансера Алеся Буракова-малодшага, а таксама праваабаронцаў, сябраў магілёўскага філіяла пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Барыса Бухеля, Аляксея Колчына і Барыса Бухеля, паведамляе spring96.org.

З ператрусам прыйшлі да каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэя Палуды.

Ператрус пачаўся у кіраўніка мазырскай філіі «Вясны» Уладзіміра Целяпуна, а таксама ў кіраўніцы светлагорскай філіі Алены Маслюковай.

Нагадаем, што сёння сілавікі прыйшлі да кіраўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, Алега Агеева і Барыса Гарэцкага.

Да кіраўнікоў БАЖ дадому прыйшлі сілавікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0