У гэтым сезоне хакеіст правёў за «Ліхай Вэлі Фантомз», што выступае ў лізе АХЛ, тры гульні, у якіх не набраў балаў пры паказчыку карыснасці «-1»

Да гэтага Сушко выступаў у КХЛ за мінскае «Дынама», дзе правёў 30 матчаў і набраў 5 (2+3) балаў пры 20 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-3».

Разам з беларусам «Філадэльфія» выклікала з фарм-клуба чэшскага форварда Давіда Кашэ.

Сямёра хакеістаў «Філадэльфіі» змешчаныя ў кавід-пратакол. Наступная сустрэча «Філадэльфіі» павінна прайсці ў ноч на 19 лютага. Каманда Максіма Сушко згуляе супраць «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».

У «Нью-Джэрсі» выступае Ягор Шаранговіч. Ён згуляў дзевяць матчаў (сезон стартаваў 13 студзеня, столькі матчаў правёў і клуб), набраў два балы (1+1). У сярэднім на пляцоўцы Шаранговіч праводзіць 14 хвілін 36 секунд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0