Сіноптыкі прагназуюць, што ў сераду ўначы будзе -10..-16°С, месцамі да -20°С. «Найцяплей» па Брэсцкай вобласці — мінус 7..-9°С. Удзень ад -2°С па паўднёвым захадзе да -10°С па ўсходзе краіны.

У Мінску, паводле meteoinfo.by, раніцай у сераду будзе да мінус 11°С (сёння раніцай было мінус 23,3°С). Пад вечар 17 лютага тэмпература апусціцца да мінус 16°С.

А чацвер зноў будзе вельмі халодна. У Мінску раніцай 18 лютага да мінус 22°С, па краіне да мінус 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0