Фота BBC

Рос О’Хэнлан пачаў рэалізоўваць гэтую ідэю пасля таго, як убачыў, што яго цёця, якая хварэе на рассеяны склероз, не можа сама папіць вады або пераключыць канал на тэлевізары.

Інжынер спадзяецца, што такая пальчатка дапаможа мільёнам людзей са слабымі рукамі, піша BBC.

Але з часам такая вынаходка можа знайсці і іншыя ўжыткі.

Пальчатка счытвае намер уладальніка з дапамогай працэсу, вядомага як электраміяграфія. Штучны інтэлект вымярае электрычную актыўнасць, якая ўзнікае ў выніку ўзбуджэння нерва мышцы. Затым пальчатка выкарыстоўвае алгарытм ператварэння намеру ў дзеянне і дапамагае ўладальніку трымаць прадмет або націскаць на яго.

Такая тэхналогія дапаможа хворым даваць рады многім штодзённым задачам: ад прыгатавання чаю да кіравання аўтамабілем.

Рабатызаваная пальчатка — першы прадукт кампаніі BioLiberty, якую заснаваў Рос О’Хэнлан разам з трыма іншымі інжынерамі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?