Не магла маці дазваніцца і на смарт-бранзалет, які заўсёды быў пры сыне: спачатку на званкі ён не адказваў, а да 19-й гадзіны ў бранзалеце, відаць, сеў акумулятар.

Па трывозе быў узняты асабісты склад адзялення міліцыі ў Мачулішчах, падключыліся аператыўнікі крымінальнага вышуку Мінскага РУУС, супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, «Анёла», сталі прапаноўваць сваю дапамогу жыхары пасёлка і валанцёры.

У хуткім часе высветлілася, што, вяртаючыся са школы, падлетак правёў свайго таварыша да дзвярэй кватэры, сказаў яму, што таксама пойдзе дадому, і з таго часу яго ніхто не бачыў, і ён не адказваў на званкі.

Па словах дзяцей, у хлопчыка апошнім часам былі праблемы з паводзінамі і вучобай, у той дзень ён зноў атрымаў дрэнную адзнаку і, магчыма, па гэтай прычыне не захацеў ісці дадому, каб не хваляваць бацькоў.

У хуткім часе ў мясцовым чаце з'явілася інфармацыя, што падобнага хлопчыка бачылі на прыпынку ў кірунку да сталіцы. Пошукі зрушыліся ў кірунку Заводскага раёна. Аператыўнікі з'ездзілі да сваякоў сям'і ў Мінск, а таксама падчас размовы з бацькамі выказалі здагадку, што дзіця можа накіравацца да старой кватэры ў Чыжоўцы, якую сям'я нядаўна прадала і пераехала ў Гатава — дзіця добра ведала той раён і магло накіравацца туды. Менавіта ў тым раёне, паблізу аддзела ЗАГС Заводскага раёна аператыўнікі крымінальнага вышуку ў пачатку першай гадзіны ночы знайшлі дзіця.

Як аказалася, своечасова — медыкі дыягнаставалі ў яго абмаражэнне першай ступені і адвезлі ў бальніцу.

Неяк растлумачыць прычыну свайго ўчынку хлопчык не змог ці не захацеў. Вядома, што заплечнік разам са смарт-бранзалетам пакінуў у падвале аднаго з дамоў у Гатаве і пайшоў «гуляць» без нейкага плана і мэты. Цяпер хлопчык знаходзіцца ў медустанове, з ім усё ў парадку.