Суд Маскоўскага раёна Мінска 16 лютага вынес прысуд па крымінальнай справе супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат «Прагулка», які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня. У ім Ігнат паклікаў сваіх сяброў сустрэцца 9 жніўня і распавядаў ім, у тым ліку, як карыстацца проксі серверам і праграмамі ў выпадку блакавання інтэрнэту. Таксама яго абвінавачваюць у блакаванні руху ўвечары пасля выбараў каля кінатэатра «Беларусь» у Мінску. Суддзя Юрый Машкетаў прызнаў Ігната вінаватым па ч.1 арт. 342 КК і асудзіў да трох гадоў хіміі, паведамляюць праваабаронцы.
Дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе падтрымліваў пракурор Дзмітрый Падліпскі.
Віну Ігнат прызнаў часткова: толькі пацвярджае тое, што стварыў чат «Прагулка».

За кратамі Ігната ўтрымлівалі паўгода, а пасля абвяшчэння прысуду вызвалілі ў зале суда.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары