Фота Depositphotos.com
Ініцыятыва ўзнікла ў сувязі з арыштамі замежных грамадзян у Кітаі, Расіі, Іране і Паўночнай Карэі. Канада называе гэта «дыпламатыяй закладнікаў». Мэта дэкларацыі — аказаць ціск на дзяржавы, якія затрымліваюць замежных грамадзян, а пасля выкарыстоўваюць іх для дыпламатычнага ўплыву, піша DW.
Напрыклад, у 2018 годзе двух канадцаў затрымалі ў Кітаі пасля таго, як паліцыя ў Ванкуверы затрымала фінансавага дырэктара Huawei.
Нядаўна брытанскі ўрад уступіў у спрэчку з Іранам з нагоды затрымання асоб з двайным грамадзянствам. Брытанскі парламент назваў арышт замежных грамадзян у Іране захопам закладнікаў.
«Гэта незаконная і амаральная практыка пагражае грамадзянам любой краіны і супярэчыць вяршэнству права», — сцвярджае канадскі міністр замежных спраў Марк Гарно.
Дэкларацыю падпісалі ЗША, Аўстралія, Вялікабрытанія, Японія і амаль усе краіны ЕС. Хоць дэкларацыя і не мае абавязковай сілы, яна ўзмацняе ціск на іншыя краіны, якія затрымліваюць замежнікаў у сваіх мэтах.
ЗША заявілі, што практыка адвольных затрыманняў з’яўляецца знявагай міжнародных дыпламатычных норм.
«Многія краіны арыштоўваюць замежных грамадзян, каб атрымаць рычагі ўплыву ў адносінах паміж дзяржавамі. Гэта акт парушэння правоў чалавека», — заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.