17 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі невялікі кароткачасовы снег, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер няўстойлівы слабы. Максімальная тэмпература паветра -5..10°С, па паўднёвым захадзе -2..4°С.

Сёння ў Мінску воблачна з праясненнямі. Месцамі па горадзе магчымы невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра раніцай -7..-9°С, днём -5..-7°С, увечары -8..-10°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0