Па месцы жыхарства музыкаў гурта «Разбітае сэрца пацана», затрыманых 13 лютага за канцэрт, прыходзілі з аглядамі. Як распавяла менеджар гурта Наста Доль, сілавікі шукалі пратэсную сімволіку, піша Tut.by.

— На гэты момант нам вядома, што да чатырох удзельнікаў РСП прыходзілі дадому супрацоўнікі ўнутраных спраў, праводзілі агляд на прадмет забароненай сімволікі, — распавяла Настасся.

Па словах дзяўчыны, сілавікі вялі сябе досыць карэктна і спакойна. Нічога забароненага падчас аглядаў не знайшлі.

Ёсць інфармацыя, што з такімі ж аглядамі прыходзілі і да іншых затрыманых на турбазе пад Смалявічамі.

«Усе падумалі, што гэта тэатральная пастаноўка». Як АМАП затрымліваў удзельнікаў канцэрта пад Смалявічамі

Нагадаем, 13 лютага на базе адпачынку «Агеньчык» у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна супрацоўнікі АМАПа затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта беларускіх гуртоў «Разбітае сэрца пацана», Panska Moc і Ok-Band. Паводле звестак прэс-службы МУС, усяго на несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве «пад выглядам музычнай вечарыны» затрымалі 68 чалавек. Дзесяць з іх — дзяцей і тых, у каго на ўтрыманні знаходзяцца непаўналетнія, адпусцілі.

Суды над затрыманымі пачаліся 15 лютага. Анастасія Доль была аштрафаваная на 30 базавых велічынь, вакалісту і гітарысту «РСП» Дзянісу Тарасенку, клавішніку, вакалісту, акцёру Паўлу Гарадніцкаму і басісту Андрэю Асіпчыку прысудзілі па 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0