Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—13°C, па поўдні да плюс 16°C, днём 19—25°C, па Гомельскай, Брэсцкай абласцях да 27°C.

У Мінску 9 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с.Тэмпература паветра ноччу плюс 12—14°С, днём 21—23°С.

У наступныя двое сутак, 10—11 чэрвеня, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е.

10 чэрвеня пераважна па паўночна‑заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—17°C, днём 22—28°C, па паўднёвым усходзе да плюс 30°C.

11 чэрвеня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёва‑заходні, паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—19°C, днём 20—26°C,

па паўднёвым усходзе да плюс 28°C.

У Мінску 10 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж, днём магчымая навальніца. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9, пры навальніцы парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 14—16°С, днём 25—27°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0