Вось што адбывалася ў царкве:

Вернікі спачатку працягвалі маліцца і ігнаравалі міліцыянтаў. Тады тыя сталі забіраць у верніка мікрафон.

«Прыгразілі яму 15 суткамі за непадпарадкаванне, калі ён мікрафона не аддасць, — расказала «Нашай Ніве» верніца Ніна. — Судовы прыстаў паведаміў, што, калі вернікі не пакінуць будынак, то на іх накладуць штрафы і арыштуюць».

Урэшце вернікі сталі выходзіць з царквы і выносіць абсталяванне.

Фота Ніны Лістоты.

Фота Ніны Лістоты.

Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнецца з 2005 года: менавіта тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з займанага ім будынка, пабудаванага яшчэ ў 1992 годзе. Тады назіральнікі гэта звязалі з актыўным удзелам пратэстантаў у барацьбе за свабодныя выбары і правы чалавека.

Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года. Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» зноў рэзка асудзіў беззаконні і зверствы.

Паводле змен, якія былі ўнесены ў праект дэталёвага планавання Сухарава і ўхвалены ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа. Але застаецца без адказу пытанне, чаму школу трэба ставіць менавіта на месцы, дзе ўжо 20 гадоў дзейнічае жывая і вялікая царкоўная грамада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0