Фота жодзінскай міліцыі
Пра ліст з пагрозамі адміністрацыя школы паведаміла ў міліцыю.
На месца прыбылі міліцыя, супрацоўнікі Следчага камітэта, дактары хуткай дапамогі, сапёрна-піратэхнічная група, паведамляе телеграм-канал жодзінскай міліцыі.
Вучняў малодшых класаў вывезлі на аўтобусах у кінатэатр «Юнацтва», старшакласнікі разышліся па дамах. Эвакуацыя звязаная з тым, што па электроннай пошце ў школу № 8 прыйшоў ліст, дзе казалася, што навучальная ўстанова замініраваная.