На вуліцы Пляханава (Заводскі раён) сёння раніцай з’явіліся надпісы «Свабоду Аўтуховічу!».

Яны былі вельмі аператыўна замаляваныя супрацоўнікамі камунальных службаў, якіх падвозілі да кожнага надпісу на мікрааўтобусе. Разам з гэтымі надпісамі прыбралі і нідпісы, зробленыя футбольнымі фанатамі мінскага «Дынама», якія «ўпрыгожвалі» сцены дамоў не першы тыдзень.

Такія надпісы, часам з выявай свастыкі, дагэтуль застаюцца на прыпынках грамадскага транспарту на праспекце Ракасоўскага.

***

Мікалай Аўтуховіч разам з Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам быў затрыманы ў Ваўкавыску чатыры месяцы таму, 8 лютага. Ад гэтага часу мужчыны знаходзяцца ў СІЗА на Валадарцы. Іх абвінавачваюць у падпалах і падрывах маёмасці мясцовых чыноўнікаў. Расследаванне іх справы працягнутае да 3 ліпеня.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0