«Завод жывы і будзе жыць. Учора разглядалі пытанне (на нарадзе ў Лукашэнкі па пытаннях развіцця айчыннай мотавелатэхнікі) не на пустым месцы: ён захаваны і функцыянуе, працуе», — сказаў Мікалай Ладуцька.

Дырэктар мотавелазавода адзначыў, што цяпер на прадпрыемстве працуюць каля 120 чалавек. Прапрацоўваецца план развіцця вытворчасці. Чакаецца, што на працягу некалькіх гадоў штат вырасце да 300-400 спецыялістаў.

Аднак гэтыя словы выклікаюць сумненне.

Нагадаем, што ў 2007 годзе на Мотавелазаводзе працавала больш за 2500 чалавек. Тады яго набыла кампанія ATEC Holding Аляксандра Мураўёва. У 2015 годзе бізнэсоўца затрымалі, а завод вярнулі дзяржаве. 

Кіраваць прадпрыемствам прызначылі экс-кіраўніка Мінска Мікалая Ладуцьку, якога з разносам знялі з высокай пасады. У 2018 годзе Эканамічны суд Мінска прызнаў ААТ «Мотавела» банкрутам. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0