18 лютага запускаецца новая інфармацыйная сетка і пляцоўка збору сродкаў для беларусаў, якія з прычыны рэпрэсій выехалі з краіны.

Ініцыятыву заснавалі прадстаўнікі кампаніі BY_Help, якія жывуць у Польшчы: Аляксей Лявончык і Аляксандр Лапко. Пра гэта паведамляецца на фэйсбук-старонцы ініцыятывы, піша «Радыё Свабода».

Мэта новай ініцыятывы — дапамагчы тым, хто пераехаў у Польшчу, атрымаць своечасовую інфармацыю і падтрымку.

Сетка абяцае дапамогу для тых, хто апынуўся ў складанай матэрыяльнай або псіхалагічнай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0