«Недапушчальна, каб EBU супрацоўнічаў з Беларускім дзяржаўным тэлебачаннем (БТРК), паколькі яго кіраўнік Іван Эйсмант уключаны ў санкцыйны спіс ЕС парушальнікаў правоў чалавека, а дзяржаўная медыякампанія таксама пераследуе сваіх супрацоўнікаў.

Паколькі Іван Эйсмант знаходзіцца ў санкцыйным спісе ЕС, відавочна, што іншыя еўрапейскія медыякампаніі павінны прыпыніць любое супрацоўніцтва», — сцвярджае Карлсбру ў заяве на сваім афіцыйным сайце.

Яна спасылаецца на Фонд салідарнасці Беларусі, згодна з якім з БТРК былі вымушаныя звольніцца або былі звольненыя больш за 100 чалавек. Некаторыя з іх, у тым ліку былы сябра беларускай дэлегацыі на конкурсе «Еўрабачанне» Дзяніс Сакалоў, знаходзяцца ў турме.

«Еўрабачанне» — буйная музычная падзея, якое аб'ядноўвае краіны Еўропы. Дзяржаўнай тэлекампаніі, якая прыгнятае сваіх супрацоўнікаў і журналістаў, а таксама мае менеджара, унесенага ў санкцыйны спіс ЕС, там не месца», — мяркуе Карлсбру.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?