Мутацыя была выяўленая фінскай лабараторыяй Vita Laboratoriot у Паўднёвай Фінляндыі. Штам атрымаў назву Fin-796H. Па словах медыкаў, у яго складзе прысутнічаюць мутацыі, якія сустракаюцца таксама ў брытанскім і паўднёваафрыканскім штамах.

«Гэты штам быў знойдзены ў пацыента на мінулым тыдні, таму пра яго заразнасць і патэнцыял да пашырэння, а таксама супраціўляльнасць вакцынам пакуль яшчэ нічога не вядома», — кажа дацэнт Тару Мэры з Vita Laboratoriot. Таксама ў медыкаў пакуль няма інфармацыі аб тым, дзе развілася гэтая мутацыя, аднак верагодна, што гэта адбылося за межамі Фінляндыі, паколькі ў краіне колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам ніжэйшая, чым у іншых дзяржавах, мяркуюць у лабараторыі.

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Фінляндыі павялічылася за суткі на 548 і дасягнула ў сераду 51 595. Усяго ад ускладненняў, выкліканых інфекцыяй, у краіне памерлі 723 чалавекі. Тэставанне на каранавірус прайшлі больш за 2 млн жыхароў. 

Каля 240 тыс. фінаў ужо атрымалі вакцыну ад каранавіруса, гэта прыкладна 4% насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0