На праспекце Незалежнасці сутыкнуліся пяць аўто
17 лютага каля 18.30 кіроўца на «Опелі» рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Сурганава ў напрамку вуліцы Калініна.
З-за няправільна абранай дыстанцыі ён сутыкнуўся з «Фальксвагенам», які ад удару адкінула на «Шкоду». Па інэрцыі «Шкода» ўдарыла ў «Мазду», а тая ў «Пежо», паведамляе ДАІ Мінска.
У выніку ДТЗ пяць аўтамабіляў атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых, на шчасце, няма.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ