Алена Бандарэнка распавяла Tut.by, што сёння адбылася тэлефонная размова з прадстаўніком Генпракуратуры. Жанчыне паведамілі, што заведзена крымінальная справа па факце наўмыснага прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула па неасцярожнасці смерць яе сына.

Гаворка ідзе пра ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Беларусі. За гэтае злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў.

Неўзабаве прэс-служба Генпракуратуры пацвердзіла гэтую інфармацыю ў афіцыйным рэлізе.

«Дачыненне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прычынення Бандарэнкі Рамана Ігаравіча цялесных пашкоджанняў не ўстаноўлена».

На наступным тыдні, па словах Алены Бандарэнка, яе запрасілі ў Генпракуратуру аформіць неабходныя дакументы, каб яе нарэшце прызналі пацярпелай па справе.

«Прайшло тры месяцы пасля смерці Ромы…» — дадала жанчына.

***

31-гадовы Раман Бандарэнка, які жыў у раёне плошчы Перамен, памёр у бальніцы ўвечары 12 лістапада, пасля таго як яго спачатку загрузілі ў белы мікрааўтобус невядомыя, а затым даставілі ў Цэнтральнае РУУС і потым — у бальніцу з цяжкімі траўмамі.

На доктара БХМД Арцёма Сарокіна, які перадаў у СМІ звесткі аналізаў Рамана, і журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч распачатая крымінальная справа за выдаванне медыцынскай таямніцы. У пятніцу, 19 лютага, над імі ў Доме правасуддзя пачнецца суд. Ім пагражае да трох гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0