«І я ў дакладзе, і наогул выступоўцы нашы былі даволі адкрытыя, казалі тое, што яны думалі. Таму на ўсе пытанні атрыманы адказы. Мяркую, і наша Расія нас пачула, і Захад. І гэтак далей і да таго падобнае. Гэта вельмі важна для далейшага развіцця нашага супрацоўніцтва ў рамках Саюза Беларусі і Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Паведамляецца таксама, што сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца на наступным тыдні.

«Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х датаў лютага сустрэнемся і пагаворым па некаторых кірунках нашага супрацоўніцтва. Але адразу хачу сказаць: у нас, як заўсёды ў Расіі бывае, некаторыя падхопяць павестку, і, вось, «Лукашэнка прыедзе ажно $3 млрд прасіць». Не, я не еду туды чагосьці прасіць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0