Фота Надзеі Бужан
Як паведаміў інфармрадыёагенцтву Польшчы Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзідэнта, Анджэй Дуда таксама папрасіў польскіх дыпламатаў перадаць свой «рашучы пратэст» супраць затрымання, піша «Радыё Свабода».
Дуда заклікаў краіны ЕС «салідарна, паслядоўна і рашуча рэагаваць на гэтае далейшае праяўленне задушэння асноўных правоў і свабодаў».
Нагадаем, што Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай прысудзілі па 2 гады калоніі агульнага рэжыму за стрым з плошчы Перамен.