У жыхара Альшанаў (Столінскі раён) зламаўся грузавік. Мужчына пакінуў яго каля поля на ўскраіне аграгарадка.

Фота брэсцкай міліцыі
Праз некалькі тыдняў вырашыў праверыць стан машыны, бо збіраўся выставіць яе на продаж, паведамляе Медыя-Палессе.
Калі ўладальнік прыйшоў да грузавіка, то пабачыў, што пярэднія фары, паказальнікі паваротаў, люстэрка і шкло пасажырскіх дзвярэй разбітыя, а бензабак ускрыты. Шкоду мужчына ацаніў у тысячу рублёў.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што пашкодзілі грузавік мясцовыя дзеці, 10, 11 і 12 гадоў, якія такім чынам вырашылі пагуляцца.
Паколькі дзеці яшчэ не дасягнулі ўзросту крымінальнай адказнасці, за іх будуць адказваць бацькі.
Каментары