Фота Depositphotos.com

Усё больш звестак з’яўляецца наконт каранавіруса, які яшчэ на пачатку 2020 года быў зусім невядомай хваробай. Тады ўрады краін палічылі, што гэта рэспіраторнае захворванне падобнае да грыпу, але цяпер стала зразумела, што кавід дзейнічае па-іншаму. Адзін з аспектаў хваробы, які навукоўцы разумеюць усё лепш, — яго працягласць, піша The Independent.

Згодна з інфармацыяй СААЗ, у большасці выпадкаў двух тыдняў дастаткова для таго, каб арганізм даў рады вірусу. Аднак многія людзі паведамляюць пра шырокі спектр сімптомаў, ад якіх яны пакутуюць яшчэ на працягу доўгага перыяду часу. Сярод іх стомленасць, дыхавіца, боль у мышцах і суставах, адсутнасць канцэнтрацыі і нават прыкметы дэпрэсіі. Усё гэта перашкаджае хутка вярнуцца да звыклага жыцця пасля перанесенай хваробы.

Даследаванне ад King’s College London выявіла, што доўгатэрміновыя наступствы звязаныя з цяжкасцю захворвання: па статыстыцы пацыенты з лёгкай формай кавіду часцей сутыкаюцца з вышэйпералічанымі сімптомамі пасля хваробы.

Таксама было выяўлена, што некаторыя людзі могуць быць біялагічна, ад прыроды схільныя да такой рэакцыі, якая часцей за ўсё праяўляецца ў выглядзе хранічнай стомленасці. У прыватнасці, зыходныя ўзроўні дзвюх малекул у арганізме, вядомых як інтэрлейкін 6 і інтэрлейкін 10, паказваюць, наколькі верагодна развіццё ў людзей хранічнай стомленасці пасля кавіду.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?