Журналістам «Нашай Нівы», Onliner, «Камсамольскай праўды ў Беларусі», БелаПАН і Office.life адмовілі ў акрэдытацыі на працэс над Кацярынай Барысевіч і доктарам БХМД Арцёмам Сарокіным, якіх 19 лютага будуць судзіць за выдаванне інфармацыі аб стане Рамана Бандарэнкі.

— Ваша заяўка на акрэдытацыю адхіленая, — паведаміла журналістам памочнік старшыні суда Маскоўскага раёна Марыя Грышанкова.

Гэта не першы выпадак, калі журналістам незалежных выданняў адмаўляюць у допуску на нібыта «адкрытыя» судовыя пасяджэнні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?