Праваабаронцу арыштавалі на 12 сутак. Барэльеф з «Пагоняй» на яго доме, які вісеў там 8 год, сёння палічылі пікетам
Праваабаронцу «Вясны» Змітра Салаўёва арыштавалі на 12 сутак. Барэльеф з Пагоняй на яго доме, які вісеў там 8 год, сёння палічылі пікетам.

Падчас масавага нападу на праваабаронцаў і журналістаў 16 лютага быў затрыманы сябра Рады «Вясны» Зміцер Салаўёў. Тады ў ягоную кватэру раніцай ўварваліся супрацоўнікі АМАПа і ГУБАЗіКа. Яны без папярэджання выламалі яму дзверы. У кватэры праваабаронцы правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Таксама на Змітра склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за пікетаванне: на яго доме ўбудаваны бетонны барэльеф з Пагоняй.
Восем гадоў таму дом быў пабудаваны адразу з гэтым барэльефам, які нават не пафарбаваны.
Суддзя Мінскага раёна Анжаліка Казлова запытвала ў праваабаронцы, ці цікавіцца ён палітычнай сітуацыяй у краіне, ці ведае ён, што пратэсты праходзяць пад гербам «Пагоня».
Для вынясення рашэння суддзі Мінскага раёна Анжаліке Казловай нават не спатрэбіўся перапынак. Рашэнне — 12 сутак арышту.
Каментары