«Нацыяналісты» – гэта людзі, каторыя лічаць, што толькі іх нацыя самая лепшая, толькі яна павінна мець поўную волю дзеля свайго разьвіцьця, хаця бы прыйшлося пры гэтым пакрыўдзіць і ціснуць без усялякай прычыны другія нацыі. Кожны народ, каторы хоча жыць і разьвівацца побач зь іх нацыяй, нацыяналісты лічаць сваім ворагам і стараюцца ўсялякімі спосабамі загубіць яго. Такія нацыяналісты ёсьць і між рускімі, і між палякамі…

«Нацыяналістам» ненавіснае адраджэньне такіх нацый, як украінцы, беларусы і другія. «Нацыянальная» палітыка і кіруецца да таго, каб наш край зусім зраўнаваць з расейскімі губэрнямі, каб ня даць яму жыць сваім жыцьцём, якое назначыла яму гісторыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?