Паводле яго слоў, апарат крануўся паверхні Марса прыкладна за 1,7 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра зададзенага раёна пасадкі ў кратары Езера. Аўтаматызаваная сістэма пошуку месца пасадкі вызначыла ўдалае і адносна роўнае месца.

Групы навукоўцаў ужо аналізуюць дасланыя здымкі. Усталяваныя на марсаходзе навуковыя інструменты будуць актываваныя ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

У першыя некалькі зямных сутак галоўнай задачай з'яўляецца наладка праграмнага забеспячэння і абсталявання планетахода, у тым ліку сістэм для перадачы звестак на зямлю. Акрамя таго, будуць зробленыя панарамныя здымкі, каб удакладніць характарыстыкі мясцовасці. Пазней, як чакаецца, марсаход зробіць некалькі кароткіх паездак — прыкладна на 5 м і назад.

На працягу трох тыдняў спецыялісты NASA маюць намер выбраць месца для правядзення выпрабаванняў замацаванага на марсаходзе верталёта Ingenuity («Вынаходлівасць»). З яго дапамогай, у прыватнасці, плануецца рабіць фатаграфіі. Чакаецца, што Ingenuity зробіць першы палёт вясной.

Калі ўсе праверкі будуць завершаны, марсаход распачне пошук слядоў жыцця ў мінулым на Чырвонай планеце. Perseverance павінен ажыццявіць збор узораў грунту, у прыватнасці, у месцах, дзе калісьці было возера.

Сляды існавання жыцця на Марсе могуць быць выяўленыя ў выглядзе страматалітаў — выкапняў найпрасцейшых арганізмаў. Perseverance павінен змясціць узоры пароды і грунту прыкладна ў 40 спецыяльных кантэйнераў. Плануецца, што большую іх частку ў 2026 годзе забярэ іншы марсаход. Чакаецца, што кантэйнеры будуць пагружаныя на спецыяльны пускавы апарат, які выведзе іх на арбіту Марса. Далей ўзоры падбярэ іншы апарат, які павінен даставіць іх на зямлю. У NASA разлічваюць, што гэта адбудзецца ў 2030-я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0